«Вясна блізка». Жыхары Заслаўя зладзілі незвычайную акцыю салідарнасці (відэа)
Пратэст здзьмуўся? Не, ён чакае, калі сыйдуць халады. Жыхары Заслаўя менавіта гэта маюць на ўвазе.
У Заслаўі, што пад Мінскам, адбылася акцыя «салідарнасці цягніка і людзей», піша «Белсат».
Жыхары Заслаўя сталі ў ланцуг уздоўж чыгункі і віталі
цягнікі словамі: «Вясна блізка!» Машыніст цягніка таксама адказаў у знак
салідарнасці.