Віктару Бабарыку прызначылі штраф у 145 тысяч рублёў і хочуць спагнаць 46 мільёнаў кампенсацыі шкоды
Палітвязня б'юць яшчэ і рублём. Нагадаем, сёння Віктар Бабарыка быў прысуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі.
Акрамя прысуду ў выглядзе 14 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму, Віктару Бабарыку таксама прызначылі штраф у 145 тысяч рублёў. У дадатак з яго спагоняць суму больш як 46 мільёнаў рублёў у кошт пагашэння «нанесенай шкоды».
Каму і калі ён паспеў нанесці шкоду — не вельмі зразумела, адзначае «Еўрарадыё», таму што «Белгазпрамбанк» і яго акцыянеры ніякіх прэтэнзій да Бабарыкі не мелі і
не заяўлялі аб нейкай «шкодзе».