Віцебская пракуратура не захацела разбірацца з мясцовымі чарнасоценцамі

Пракуратура Віцебскай вобласці перанакіравала калектыўны зварот жыхароў Віцебскай вобласці наконт дзейнасці ваенізаваных прарасійскіх некамерцыйных арганізацый у Віцебскі абласны выканаўчы камітэт. 



1439278213_asai.jpg

Пра гэта гаворыцца ў адказе, дасланым каардынатару аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласці Таццяне Севярынец.

Зроблена гэта "для арганізацыі праверкі з прыцягненнем структурных падраздзяленняў аблвыканкама — галоўнага ўпраўлення юстыцыі, упраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі, упраўлення адукацыі, камісіі па справах непаўналетніх, а таксама органаў унутраных спраў". 

Пра высновы і прынятае рашэнне прапанавана давесці заяўнікам і ў пракуратуру вобласці.

Нагадаем, каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец 27 ліпеня падала ў Віцебскую абласную пракуратуру заяву грамадзян Беларусі па факце дзейнасці ў рэгіёне прарасійскіх арганізацый. Заяву падпісалі жыхары Віцебска, Глыбокага, Оршы, Наваполацка, Віцебскага і Аршанскага раёну ды іншых. 

bchd.info