Валанцёры кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» сустрэліся з амбасадарам Літвы
У амбасадзе Літвы прайшла сустрэча прадстаўнікоў кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» з паслом краіны Эвалдасам Ігнатавічусам.
Вольга Шпарага бярэ ўдзел у фотаакцыі за адмену візавага рэжыма з ЕС
Сустрэча з паслом Літвы адбылася 25 траўня ў Мінску. Амбасадар распавёў валанцёрам кампаніі аб пазіцыі Літвы па візавай праблеме ў дачыненні да беларусаў і выказаў надзею, што з часам адбудзецца спрашчэнне візавага рэжыму. Аднак гэта няпростае пытанне, у тым ліку і з тэхнічнага боку.
Амбасада Літвы вельмі напружана працуе па выдачы візаў. На працягу трох гадоў кожны год шэнгенскіх візаў выдаецца на 40% больш, чым у мінулым. Прычым каля 30% віз выдаюцца бясплатна. І гэты год, верагодна, не стане выключэннем.
Ідэя акцыі — сабраць як мага больш фотаздымкаў людзей, якія хочуць выказаць
сваю пазіцыю датычна існуючага візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю, і з дапамогай іх пазнаёміць Еўропу з праблемай візавых бар'ераў праз выставачныя залы, цэнтры сучаснага мастацтва і іншыя
грамадскія месцы.
Дадзеная акцыя мае мэтай прыцягнуць увагу беларускай і еўрапейскай грамадскасці да візавай праблемы ды паказаць беларусам іх права на публічны выраз сваіх меркаванняў. Болей інфы і як далучыцца на www.novisa.by