Ушанаванне ахвяраў партызанскага тэрору
Сёння адбылася традыцыйная акцыя Руху Салідарнасці «Разам» па
ўшанаванню памяці ахвяраў партызанскага тэрору — жыхарў вёскі Дражна
Старадарожскага раёна, забітых 14 красавіка 1943 года.
На могілках,
дзе пахаваныя забітыя, была прачытаная малітва, узнятыя
бела-чырвона-белыя сцягі, запаленыя знічкі, ускладзеныя кветкі.
З
кароткімі прамовамі выступілі: ініцыятар усталявання памятнага крыжа
Вячаслаў Сіўчык, намеснік старшыні Руха Салідарнасці “Разам” Анатоль
Кудласевіч, сябры Сойму Руху, вядомыя паэты Славамір Адамовіч і Зміцер
Захарэвіч.
У заключным слове сустаршыня Руху Салідарнасці “Разам”
Алена Талстая, згадаўшы беларусаў, якія загінулі падчас ІІ сусветнай
вайны, распавяла пра щзмацненне рэпрэсіяў у Беларусі. Нялюдству і
рэпрэсіям могуць супрацьстаяць толькі людзі, інакш будуць новыя ахвяры.
Напрыканцы прагучаў гімн “Магутны Божа”.
У акцыі бралі ўдзел 10 чалавек, у тым ліку вядомыя актывісты — рэжысёр Аляксей Туровіч і Яўген Батура.
Прэс-служба Руха Салідарнасці “Разам”