Усе заяўленыя пікеты ў падтрымку Васьковіча забароненыя, дасланыя яму кнігі — вернутыя назад
Улады Менска, Бабруйска і Магілёва забаранілі правядзенне пікетаў у падтрымку палітвязня, сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Васьковіча, якія адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме. Заяўкі былі пададзеныя напрыканцы красавіка.
Апроч таго, як паведаміла маці палітвязня, да яе вярнулася бандэроль з кнігамі, якія яна даслала сыну ў вязніцу. Кнігі дасланыя назад з пазнакай "не положено".
Нагадаем, палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча, якога ў апошні час адміністрацыя Магілёўскай турмы № 4 цкавала праз іншых асуджаных, пасля грамадскай хвалі падтрымкі перавялі ў адзіночную
камеру.
БХД дамагаецца вызвалення Яўгена Васьковіча.
Паводле прэс-службы БХД