Унікальны праект для студэнтаў праводзяць кампаніі "Danone Беларусь" і Tetra Pak
Унікальны праект для студэнтаў праводзяць сумесна кампаніі "Danone Беларусь" і Tetra Pak.
Праект пад назвай High-Flyer дае ўнікальную магчымасць студэнтам III—V курсаў розных ВНУ не толькі азнаёміцца з працай буйной міжнароднай кампаніі, але і вырашыць
рэальны бізнес-кейс, прайсці стажыроўку ў арганізацыі з сусветным імем і выйграць прызавы фонд.
Кожная каманда складаецца са спецыялістаў-пачаткоўцаў розных функцый: маркетолаг, фінансіст, тэхнолаг, лагіст, спецыяліст па продажы і дызайнер. Перад удзельнікамі ставіцца задача стварыць
малочны прадукт у інавацыйнай упакоўцы. З улікам гэтага партнёрам праекта выступіла кампанія Tetra Pak, якая займаецца перапрацоўкай і ўпакоўкай харчовых прадуктаў.
За камандамі замацаваныя вопытныя ментары. Для ўдзельнікаў праводзяцца трэнінгі па маркетынгу, лагістыцы, R&D, фінансах, іх знаёмяць з усімі этапамі вытворчасці на заводзе
"Danone Беларусь" у Пружанах.
Рэцэпты сваіх унікальных малочных прадуктаў каманды адпраўляюць у расійскі горад Чэхаў для вырабу на пілотнай платформе. На фінале бізнес-гульні, якая адбудзецца 5 снежня, студэнты будуць
абараняць свае ідэі перад топ-менеджарамі "Danone Беларусь" і Tetra Pak. Там жа ўсе ахвотныя змогуць "пакаштаваць ідэі на смак".
Марына Носава, БелаПАН