Удзельніцы Pussy Riot будуць інфармаваць аб сітуацыі ў расійскіх калоніях і катаваннях у паліцыі

Праваабарончая арганізацыя «Зона права» пачала выпуск анлайн-выдання «МедыяЗона», прысвечанага сітуацыі ў расійскіх калоніях і СІЗА, пераследу актывістаў і праваабаронцаў, а таксама гвалту ў паліцыі.



aliohina_talakonnikava.jpg

Марыя Алёхіна і Надзея Талаконнікава

Згодна з інфармацыяй на сайце zona.media, выданне будзе асвятляць шырокае кола праблемащ, звязаных з крымінальным пераследам. Сярод тэмащ матэрыялаў заяўлены «пераслед грамадзянскіх актывістаў і праваабарончых арганізацый, паліцэйски гвалт і катаванні, рабская сістэма ФСВП, карупцыя, судовае бяздушнасць і мужнасць, заканадаўчы абсурд, галубы над зонай і канвойныя сабакі».  

Галоўным рэдактарам «МедыяЗоны» стаў Сяргей Смірноў, які раней працаваў у «Рускай планеце». Акрамя Смірнова ў праекце ўдзельнічаюць журналісты Алена Шмараева («Газета.Ру», «Дождж»), Ягор Скаварада («Вялікі Горад», «Руская планета» і New Times) і Марыя Клімава («Паліт.Ру» і «Руская планета»). Арганізатары праекту паведамілі «Інтэрфаксу», што падалі заяўку на рэгістрацыю ў якасці СМІ.

«Зона права» была заснаваная ў снежні 2013 года Надзеяй Талаконнікавай і Марыяй Алёхінай– удзельніцамі арт-гурта Pussy Riot, асуджанымі па справе аб абразе пачуццяў вернікаў. Арганізацыя «аб'ядноўвае людзей, якія хочуць дамагчыся змены турэмнай сістэмы ў Расеі». «Зона» займаецца юрыдычнай, псіхалагічнай і інфармацыйнай падтрымкай зняволеных і падсудных — у прыватнасці, ужо працуе бясплатны тэлефонны нумар, па якім аказваецца падтрымка зняволеным, паведамляе «Руская планета».
 

spring96.org