У Жыровічах праваслаўныя вернікі адзначалі свята Ікона Жыровіцкай Божай Маці
Штогод 20 траўня ў Жыровічы, што недалёка ад Слоніма, прыязджаюць праваслаўныя вернікі, каб адзначыць вялікае свята — дзень з’яўлення Жыровiцкай Іконы Божай Мацi. І сёння ў Жыровічах было людна. На свята прыехаў і Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, які правёў службу ў гонар Жыровіцкай Іконы Божай Маці.
Штогод 20 траўня ў Жыровічы, што недалёка ад Слоніма, прыязджаюць праваслаўныя вернікі, каб адзначыць вялікае свята — дзень з’яўлення Жыровiцкай Іконы
Божай Мацi. І сёння ў Жыровічах было людна. На свята прыехаў і Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, які правёў службу ў гонар Жыровіцкай Іконы Божай
Маці.
Адной з шанаваных хрысцiянскiх святынь на Беларус, сапраўды, з’яўляецца цудатворная Жыровiцкая Ікона Божай Мацi. Захоўваецца яна ва Успенскiм саборы Жыровiцкага Свята-Успенскага
мужчынскага манастыра.
Калiсьцi даўным-даўно на месцы манастыра быў дрымучы лес. Як i ўсё наваколле вёскi Жыровiчы, што зараз у Слонiмскiм раёне, належаў ён падскарбiю Вялiкага княства Лiтоўскага Аляксандру Солтану.
Аднойчы летнiм днём 1470 года мясцовыя праваслаўныя вернiкi пасвiлi ў лесе кароў. Непрыкметна зайшлi яны туды, дзе нiколi раней не былi. I ў лясным паўзмроку заўважылi ў галiнах лясной грушы-дзiчкi
нязвыклае дзiўнае святло. Яны спусцiлiся з пагорка на бераг ручая i здзiвiлiся яшчэ больш. На дрэве, у зялёналiстым атачэннi, як у шатах, цудадзейным святлом праменiўся абраз Божай Мацi з ейным
святым сынам на правай руцэ. Пастухi знялi абраз з дрэва. Быў ён выразаны з каштоўнага каменю яшмы, невялiкi, змяшчаўся на далонi рукi. Меў авальную форму.
Усцешаныя незвычайнай знаходкай, пастухi аднеслi абраз Солтану. Той не надаў значэння расказам пастухоў i схаваў яго ў куфэрак. Калi ж на наступны дзень захацеў паказаць лясную знаходку гасцям,
абраза ў куфэрку не аказалася. Не адчуваючы нiчога благога да служылых людзей, гаспадар маёнтка, аднак, моцна здзiвiўся гэткаму здарэнню.
А праз некалькi дзён пастухi знайшлi знiклы абраз у тым самым лесе, над тым самым ручаём i на той жа дзiкай грушы. Яны зноў знялi яго i зноў перадалi свайму гаспадару. Аляксандр Солтан, усвядомiўшы
незвычайнасць падзеi, сам пайшоў на месца з’яўлення абраза. Там ён даў абяцанне збудаваць у гонар дзiвоснай праявы царкву. Неўзабаве тут паўстаў драўляны праваслаўны храм, галоўны алтар
якога знаходзiўся акурат на месцы, дзе расла лясная груша. А пазней узнiкла тут паселiшча Жыровiчы.
Сёння Жыровiчы з’яўляюцца жаданым месцам паломнiцтва для хрысцiян не толькi Беларусi. Яны iдуць сюды, каб узнесцi хвалу цудатворнай Іконе святой Багародзiцы. Так было і сёлета, 20 траўня, у
Жыровічах, дзе пабываў і наш карэспандэнт і зрабіў гэтыя здымкі.