У палацы Пуслоўскіх адкрылася сядзіба Дзеда Мароза
У былым палацы Пуслоўскіх у мікрараёне Альбярцін горада Слоніма адкрылася сядзіба Дзеда Мароза. Урачыстае адкрыцё сядзібы адбылося на каталіцкія Каляды.
Падчас урачыстага адкрыцця дзеткі змаглі пакатацца на казачнай карэце па парку Пуслоўскіх, а таксама казачныя героі з Дзедам Марозам і Снягуркай запрасілі ўсіх дзетак і іх бацькоў у вялікую залу палаца. Там іх чакалі ёлка і вясёлыя гульні, танцы, конкурсы вакол навагодняй прыгажуні.
Сядзіба Дзеда Мароза ў палацы Пуслоўскіх будзе дзейнічаць да праваслаўных Калядаў.