У мінскім метро вырашылі пакончыць з гасціннасцю
З 1 студзеня 2015 англамоўных аб'яў у мінскім метро (у тым ліку ў вагонах) больш не будзе. За кошт гэтага прыпынкі стануць карацей.
Чаму было прынята такое рашэнне, карэспандэнту Onliner.by распавёў прэс-сакратар мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.
— Па-першае, Год гасціннасці ў Беларусі заканчваецца. Па-другое,
не сакрэт, што англамоўныя аб'явы моцна падаўжалі прыпынкі. Бо машыніст не мае права зачыніць дзверы, пакуль рэтранслятар не скончыць паведамленне. Спачатку «Асцярожна, дзверы
зачыняюцца», а потым «Please, mind the closing doors». Уявіце, колькі гэта займае часу. Таму рашэнне мае простую логіку, не трэба тут шукаць падводныя
камяні, — пракаментаваў рашэнне метрапалітэна Андрэй
Кузьмін.
Застаецца спадзявацца, што такі самы лёс не напаткае англамоўныя ўказальнікі, якія з'явіліся ў сталічным метро яшчэ ў 2012 годзе.
Onliner.by