У ліпені гістарычная школа ТБМ на вакацыі не ідзе

Таварыства беларускай мовы ў ліпені працягвае заняткі гістарычнай школы, якія ладзяцца ў сядзібе ТБМ у Мінску. Заняткі адбываюцца штопанядзелак.



trusau_aleg.jpg

Кажа старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў:

— Будуць паказаныя фільмы па 17-му стагоддзю, магчыма і пачатак 18-га закранем. Гэта “белсатаўская” серыя “Пад знакам Пагоні”, і мы 2-3 фільмы глядзім за раз, потым абмяркоўваем, адказваем на розныя пытанні.

Заняткі вядзе сам Алег Трусаў. Наведнікі гістарычнай школы змогуць не толькі павысіць свае веды па гісторыі Беларусі, але і папрактыкавацца ў веданні беларускай мовы. Пачатак заняткаў а 18-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя