У журналіста Кастуся Жукоўскага могуць канфіскаваць маёмасць
Да Кастуся Жукоўскага 21 жніўня прыйдуць судовыя выканаўцы, каб апісаць яго маёмасць. Гомельскаму журналісту пагражае канфіскацыя маёмасці праз нявыплачаныя штрафы, якія ён атрымаў за супрацу з «Белсатам».
«У мяне вісяць два штрафы па арт. 22.9 КаАП (там каля тысячы рублёў), а на сёння ў мяне фізічна няма грошаў. Я пазваніў судоваму выканаўца і патлумачыў, як ёсць. У панядзелак прыйдуць апісваць маёмасць», – распавёў журналіст «Белсату».
Таксама Кастуся Жукоўскага выклікаюць на 17 жніўня ў лідскую міліцыю для складання пратаколу па ч.2 арт. 22.9 КаАП за сюжэт пра нізкія заробкі ў Лідзе. Акрамя таго, на 23 жніўня журналіст атрымаў позву ў суд Лоеўскага раёну на тым жа артыкуле 22.9 КаАП.
Гомельскі журналіст стаўся абсалютным рэкардсменам па колькасці штрафаў за працу без акрэдытацыі. Толькі за апошнія тры гады яго штрафавалі 17 разоў на агульную суму, паводле сённяшняга курсу, больш за $ 6 тыс.
Гомельская вясна