У Вільні адбыўся перформанс супраць АЭС у Астраўцы

Беларускія анархісты 24 снежня правялі ў Вільні акцыю супраць запуску Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Перформанс пад назвай «Беларускі Астравец — Чарнобыль XXI стагоддзя» прайшоў у старым горадзе і ля амбасады Беларусі, і прыцягнуў увагу гараджан, турыстаў і муніцыпальнай паліцыі.

DELFI

DELFI

Акцыя пачалася а 15:00 ля амбасады Беларусі ў Літве на вуліцы Міндаўга. Малады чалавек у ахоўным радыяцыйным гарнітуры і з плакатам «DANGER BELARUS» шпацыраваў з аднаго канца ў другі ўздоўж цэнтральнай брамы амбасады, а яго паплечнік фатаграфаваў усё, што адбываецца. Затым маладыя людзі рушылі па вуліцах Вільні праз Вострую браму і Ратушную плошчу, адначасна раздаючы ўлёткі на англійскай мове. Канчатковым пунктам маршруту стала галоўная гарадская ёлка побач з Кафедральным саборам.
Актывісты прыцягнулі ўвагу мінакоў і турыстаў, якія фатаграфавалі іх з боку і прасілі зрабіць сумеснае сэлфі, а кіроўцы аўтамабіляў зрэдку сігналілі на знак падтрымкі. Анархісты прыцягнулі ўвагу і машыніста каляднага паравоза, які даў святочны сігнал, праязджаючы міма іх.

На шляху актывістаў сустракаліся і госці з Беларусі, якія ў размове адзначалі, што ў цэлым падтрымліваюць іх ідэю, але лічаць, што ад іх усё роўна нічога не залежыць і яны не ў сілах што-небудзь змяніць. Фатаграфавацца для СМІ пры гэтым госці з суседняй краіны асцерагаліся.
На Кафедральным пляцы перформанс прыцягнуў увагу гарадской муніцыпальнай паліцыі, якая падышла пацікавіцца мэтамі мерапрыемства. Пры гэтым паліцыянты былі моцна і, хутчэй, за прыемна здзіўлены, калі даведаліся, што акцыю супраць БелАЭС праводзяць хлопцы з самой Беларусі.
У канцы карэспандэнт DELFI ўзяў невялікі каментар у аднаго з арганізатараў перформансу Вячаслава Касінерава.
«На жаль, апазіцыя Беларусі цяпер моцна раздробленая, у тым ліку і экалагічныя рухі. Таму калі камусьці з боку можа здацца, што беларусы не супраць АЭС, то гэта не так. Я сам падвяргаўся неаднаразовым адміністрацыйным арыштам, пратэстуючы супраць гэтага. Але беларускі народ вельмі запалоханы, таму мы не можам у поўнай меры паказаць сваё меркаванне. Усё даводзіцца рабіць такімі лакальнымі кампаніямі. мы ведаем, якія жудасныя парушэнні адбываліся пры будаўніцтве рэактара і якія дэманстрацыі ладзілі рабочыя, якім не плацілі зарплаты. Фактычна, гэта будзе горш, чым Чарнобыль. Прычым усё гэта ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Літвы. І ўвогуле мы разглядаем гэта як глабальны праект Пуціна па ўсталяванні рычага ціску на Еўропу. Такімі акцыямі мы можам паказаць, што беларусы таксама не згодныя, і мы хацелі б заклікаць сусветную супольнасць, у прыватнасці, літоўцаў, каб яны дапамагалі нам, паколькі яны маюць рычагі ціску на свае ўрады», — распавёў Вячаслаў. Пры гэтым дата 24 снежня, паводле яго слоў, была абраная выпадкова і не мае нейкага сімвалічнага сэнсу.
delfi.lt