У супрацоўнікаў агенцтва БелаПАН праходзяць ператрусы
У супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН раніцай 18 жніўня праходзяць ператрусы.
Аб правядзенні ператрусу паспелі паведаміць журналістка Ірына Турчына, рэдактар інтэрнэт-газеты БелаПАН Naviny.by Аляксандр Зайцаў і бухгалтар кампаніі Кацярына Баева, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Не выходзяць на сувязь дырэктар — галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і журналіст Захар Шчарбакоў.