У праваабаронцы Веранікі Івановай адбыўся ператрус

У праваабаронцы з Пінска Веранікі Івановай прайшоў ператрус.

veranika_ivanova_833x400.jpg

У Веранікі Івановай забралі два старых тэлефона, яе ноўтбук агледзелі. Саму Вераніку Іванову пры гэтым не затрымлівалі.

Напярэдадні стала вядома, што праваабаронца стала фігуранткай крымінальнай справы пра перадачу асабістых дадзеных міліцыянтаў у адзін з тэлеграм-каналаў, прызнаных уладамі экстрэмісцкім.
Раней актывістка наведвала крымінальныя працэсы па палітычна матываваных справах.
Паводле www.racyja.com