У Польшчы распавялі пра яшчэ аднаго мігранта, памерлага на мяжы
Польскае праваслаўнае выданне Przegląd Prawosławny паведамляе, што сярод загінулых на беларуска-польскай мяжы мігрантаў быў праваслаўны хрысціянін, яго звалі Іса Джыхад Джырджыс.
Паведамляецца, што ён быў родам з арабскай праваслаўнай
сям'і, якая жыве ў вёсцы Аль-Біда ў 30 кіламетрах ад сірыйскага горада Хама,
нарадзіўся 1 студзеня 1997 года.
Паводле reform.by.