У Мінску выпусцілі новых дыджэяў Адраджэння
У Мінску прайшоў фінал лідарскіх курсаў Паўла Севярынца, больш вядомых як "Курсы дыджэяў Адраджэння".
Сярод 30 удзельнікаў курсаў на працягу 3,5 месяцаў навучання і выпрабаванняў былі вызначаныя 12 найлепшых, якія і атрымалі сертыфікаты лідараў.
Пераможцамі курсаў сталі абаронца Курапатаў Зміцер Казакевіч, праваслаўны актывіст Зміцер Борыс і старшыня Маладога фронту Дзяніс Урбановіч.
У 2019 годзе "Курсам дыджэяў Адраджэння" спаўняецца 20 гадоў. За ўвесь гэты час было падрыхтавана 135 выпускнікоў паводле формулы "Беларуская форма — хрысціянскі змест". Сярод вядомых дыджэяў Андрэй Кім і Алег Корбан, Наста Палажанка і Зміцер Хведарук, Дзяніс Садоўскі і Вольга Кавалькова, Барыс Гарэцкі і Кастусь Шыталь.