У Мінску пройдзе бясплатны фэст за асабістую свабоду
У сталічным клубе Re:Public 26 чэрвеня пройдзе канцэрт у падтрымку глабальнай акцыі «Support. Don't Punish». На сцэне выступяць гурты МУТНАЕВОКА, Botanic Project, Čas Łajna і Kitchen Stuff Only. Уваход вольны.
Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываньнем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным зваротам 26 чэрвеня быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 1987 годзе. Ужо 7 год па ўсім свеце ў гэты дзень праходзіць глабальная акцыя «Support. Don't Punish», мэта якой — заклікаць дзяржавы змяніць стаўленне да спажыўцоў кантраляваных рэчываў і перайсці да гуманнай наркапалітыкі, заснаванай на правах чалавека і павазе асабістай свабоды кожнага.
Мерапрыемства ў Facebook і VK.
Сайт кампаніі «Support. Don’t Punish».
Фэст ладзіцца пры падтрымцы International Drug Policy Consortium і кампаніі End The Drug War of Students For Liberty.
Паводле прэс-рэлізу