У Мінску адзначаюцца праблемы з мабільным інтэрнэтам
Ну зусім не баяцца Народнага ультыматума.
Раніцай 25 кастрычніка ў Мінску пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам. Гэта здарылася ў 11:55.
Карыстальнікі тэлеграма адзначаюць праблемы з загрузкай сайтаў, паведамленняў у мэсэнджэрах.
Адключэнне інтэрнэта ў нядзелю адбываецца ў сувязі з мірнымі маршамі пратэста. Звычайна гэта супадае з пачаткам марша і адбываецца прыблізна ў 14-15 гадзін.