Гарады Беларусі выходзяць на нядзельны марш (фота, відэа)

Маршы перад Народным ультыматумам адбываюцца ў розных гарадах.

54510761_303.jpg

25 кастрычніка ў Беларусі адбываюцца традыцыйныя нядзельныя акцыі пратэста. У некаторых гарадах яны пачаліся раней.
Наваполацк. Сілавікі брутальна затрымліваюць людзей падчас пратэставага маршу.


Сілавікі разганяюць пратэстоўцаў, кропкава затрымліваюць людзей. Сёння ў рэгіёнах адбываюцца вельмі жорсткія затрыманні.




Ваўкавыск. Людзі паспрабавалі патлумачыць міліцыі, што яна мусіць быць з народам, але людзі ў форме ўсё роўна затрымалі актывістаў з БЧБ-сцягамі. Аргумент "Тут ніхто нічога дрэннага не робіць" не спрацаваў.



Магілёў. Сілавікі звыкла перакрылі цэнтар гораду, АМАП дзяжурыць ля месцаў, дзе заклікалі зьбірацца пратэстоўцаў, патрабуюць у мінакоў згарнуць бел-чырвоныя парасоны. Вядома пра двух затрыманых у сквэры ля філярмоніі. Затрымліваюць людзей на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Як паведамляюць відавочцы, да трох дзясяткаў мінакоў паспрабавалі арганізаваць калёну. Да яе пайшлі сілавікі, падʼехалі аўтазакі. Колькасьць затрыманых невядомая. Кажуць, што зь людзьмі абыходзіліся жорстка.

photo_2020_10_25_15_51_08.jpg



Брэст. У цэнтры горада затрымалі актывіста з БЧБ-сцягам. Пратэстоўцы спрабавалі яго адбіць і падралі міліцыянту куртку. 


Нягледзячы на спробы разагнаць марш і затрыманьні, людзі сабраліся ў цэнтры гораду, гукаючы «Жыве Беларусь!»



Гомель. Пачаліся затрыманьні
Ля цырку затрымалі дзьвюх жанчын з кветкамі і актывіста Ўладзімера Няпомняшчых, правяраюць дакумэнты ў пэнсіянэрак на лаўках.
На кожным скрыжаваньні вуліцы Савецкай стаяць міліцыянты і ДАІ, у дварах — «сінія бусы», на плошчы Леніна — міліцэйскія «Газэлі» і аўтобус зь сілавікамі, за ўнівэрмагам «Гомель» — аўтазак і вайсковы грузавік, на скрыжаваньні з вуліцай Пушкіна — аўтазак
Людзі сабраліся ў сквэры Кірылы Тураўскага, тут жа сабраўся і АМАП. Людзей папярэджвалі, каб разыходзіліся. Пэнсіянэркі разгарнулі сьцяг футбольнага клюбу «Лівэрпуль» 


photo_2020_10_25_16_06_33.jpg



Віцебск таксама выйшаў.



Ліда. Людзі шпацыруюць.


. Сілавікі ўжылі слезацечны газ.


Гродна. перакрываюць пешаходную Савецкую вуліцу. На Савецкую ў Горадні можна зайсьці, але міліцыянты паставілі турнікеты на выхадзе на плошчу Леніна і Віленскі завулак. Побач з ЗАГСам стаяць аўтазакі, каля помніка Сакалоўскаму машына міліцыі і аўтобус без азнакаў, за гарвыканкамам — вадамёт. Па Савецкай вуліцы проста шпацыруюць людзі, відаць «людзей у цывільным». Людзі на Савецкай вуліцы скандуюць «Жыве Беларусь», «Верым, можам, пераможам». Міліцыянты папярэджваюць, што мітынг недазволеным. Людзі крычаць «Ганьба». Марш пайшоў у канец вуліцы Савецкай. Усяго 100-200 чалавек.

Сілавікі бьюць і затрымліваюць пратэстоўцаў на вуліцы Савецкай, каля моладзевага цэнтра. Сёння на пратэстны марш у Гродна выйшла некалькі сотняў чалавек.


Падчас маршу на Савецкай вуліцы зьнік доктар гістарычных навук, прафэсар Алесь Краўцэвіч. Ён не выходзіць на сувязь. Паводле «Белсату», яго затрымалі, ён у Ленінскім РАУС
Смаргонь. Калона людзей маршыруе з бел-чырвона-белымі сцягамі.


Пружаны. На гарадскую плошчу выйшаў адзін хлопец са сцягам. Да яго падышла міліцыя.