У Мазыры знікла сувязь з назіральніцай. Яе пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў міліцыю
Верагодна, жанчыну затрымалі, лічаць праваабаронцы.
Мазыры назіральніцу Алену Шаціла ранкам 22 лютага
пазбавілі акрэдытацыі і выклікалі ў аддзяленне міліцыі.
Яна была зарэгістраваная на ўчастку для галасавання №15, які
месціцца ў памяшканні філіяла «Мазырская нафтаразведачнай экспедыцыя глыбокага
бурэння» РУП «Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі».
Сувязь з назіральніцай адсутнічае, падрабязнасці імавернага затрымання высвятляюцца.