У Кіеве зрэзалі крыж-мемарыял ахвярам рэжыму Лукашэнкі
Мясцовыя жыхары дэмантавалі крыж прыкладна 2-3 красавіка. Каля крыжа праходзілі і мерапрыемствы памяці беларусаў, якія загінулі за свабоду і незалежнасць Украіны.
Крыж мясцовыя жыхары незаконна спілавалі балгаркай і перацягнулі на другі бок вуліцы, паведамляе «Св*бода».
Батальён беларускіх добраахвотнікаў імя Каліноўскага паведамляе, што ўдзельнікі батальёна паехалі на месца і забралі крыж на сваю базу, каб пасля вайны зноў паставіць яго ў Кіеве. Такі ж самы крыж хлопцы збіраюцца паставіць і ў вольным Мінску
Памятны крыж паставілі каля амбасады Беларусі ў Кіеве ў лістападзе 2020 года. Каля яго праходзілі жалобныя акцыі памяці Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава, Рамана Бандарэнкі, Вітольда Ашурка, Андрэя Зельцэра і іншых ахвяр рэжыму ў Беларусі, а таксама памяці беларусаў, якія загінулі за свабоду і незалежнасць Украіны.