У Каталоніі — усеагульны страйк, перакрываюць трасы
Прафсаюзная канфэдэрацыя Каталоніі Intersindical-CSC прызначыла на сёння ўсеагульны страйк., паведамляе Радыё Свабода.
Мэта страйку — патрабаваць вызвалення зняволеных Мадрыдам каталонскіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячоў, якіх каталонскія незалежніцкія сілы лічаць палітычнымі вязнямі, абараніць дэмакратычныя свабоды і інстытуты Каталоніі.
Публічныя медыя Каталоніі — Televisió de Catalunya i Catalunya Ràdio — далучыліся да страйку і абмяжоўваюцца выпускамі навінаў. Страйкоўцы перакрываюць жывымі ланцугамі асноўныя аўтамабільныя трасы Каталоніі, уезды ў Барселону і галоўныя вуліцы сталіцы, паведамляе VilaWeb.
Паводле svaboda.org