У Гродне затрымалі стаматолага Аляксандра Тураева
Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-каналах.
![view_dsc_4064_1___cbln1ka.jpg view_dsc_4064_1___cbln1ka.jpg](/img/v1/images/view_dsc_4064_1___cbln1ka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як мінімум 8 сілавікоў прыйшлі да яго ў дом. Мужчыну паклалі тварам у падлогу. На пытанне, якое дачыненне ён мае да пратэснай дзейнасці, мужчына адказаў: «Абсалютна ніякае».
На відэа ператрусу дома ў мужчыны паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Гарадзенец патлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990-га. Які закон ён парушыў часопісамі і для чаго на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.
У «пакаяльным» відэа мужчына сказаў, што яго затрымалі за абразу службовых асоб і прэзідэнта ў сацсетках.