У Гомлі напярэдадні пратэсту супраць інтэграцыі вывешвалі бел-чырвона-белы сцяг

Удзень 20 снежня гомельцы заўважылі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на даху 16-павярховага дому на вуліцы Інтэрнацыяльнай. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

37492890_5c26_48b0_b0e6_74a7b421c9e8_cx12_cy0_cw86_w1023_r1_s.jpg

Гмах знаходзіцца ля вялікай транспартнай развязкі побач з прыпынкам грамадзкага транспарту «Завод вымяральных прыладаў» — уезду ў Цэнтральны раён з Савецкага і Навабеліцкага раёнаў Гомля.
Невядомы вывесіў сцяг у дзень сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным і напярэдадні акцыі ў Мінску супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі.
У другой палове дня ля пад’езду, з боку якога лунаў сцяг, з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і камунальных службаў.