У Гомелі будуць судзіць удзельнікаў акцыі салідарнасці
У аддзеле міліцыі Чыгуначнага раёна склалі пратаколы ў дачыненні да актывістаў Барыса Анікеева, Віктара Рубцова і Уладзіміра Няпомняшчых.
Актывістаў вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце.
Уладзімір Няпомняшчых завіў пра абсурднасць пераследу:
— З майго боку, Анікеева і Рубцова ніякіх правапарушэнняў не было. Мы сабраліся каля суда Гомельскага раёна, каб падтрымаць незалежнага карэспандэнта Ларысу Шчыракову. Мы зрабілі біркі: “Я дарамед”, “Я ўшывая блаха!”, як нас называе самы чэсны хакеіст краіны.
Нагадаем, 28 верасня ў судзе Гомельскага раёна разглядалася чарговая справа ў дачыненні да журналісткі Ларысы Шчыраковай за незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі. У знак падтрымкі журналісткі ля сценаў суда некалькі чалавек разгарнулі самаробныя плакаты з надпісамі “Я — дармаед”, “Я — нячэсны блогер”.