У дом гомельскага святара прыйшлі сілавікі

Ён эміграваў праз пераслед у 2020-м.

Уладзімір Драбышэўскі

Уладзімір Драбышэўскі

У дом гомельскага святара прыйшлі сілавікі.
Пра гэта былы святар Уладзімір Драбышэўскі даведаўся ад суседзяў. Міліцыянты прыехалі 23 снежня а 9-й гадзіне вечара, пагрукаліся ў закрытую браму, паразмаўлялі з суседам і з'ехалі.
Чым выкліканы такі інтарэс - невядома. Бо Уладзімір Драбышэўскі вымушаны быў пакінуць краіну яшчэ ў 2020 годзе. Яго арыштоўвалі за ўдзел у маршах і грамадскую актыўнасць.