У Беларусі з'явілася новае свята — Дзень народнага адзінства
Лукашэнка падпісаў указ пра новае свята — Дзень народнага адзінства. Яго будуць адзначаць 17 верасня, але выхадным яно не будзе, паведамляе «Еўрарадыё».
«Выбор даты подчёркивает преемственность поколений, незыблемость и самодостаточность белорусской нации и государственности», — піша тг-канал, які набліжаны да прэс-службы Лукашэнкі.
17 верасня 1939 года савецкія войскі ўвайшлі ў Польшчу. Праўладныя гісторыкі называюць гэтую дату «аб'яднаннем Заходняй Беларусі з БССР», незалежныя — «сумеснай аперацыяй СССР з нацысцкай Германіяй паводле пакта Молатава-Рыбентропа».