У Беларусі плануюць прышчапляць дзяцей, старэйшых за 12 гадоў

У наступным годзе ў Беларусі з улікам перспектывы пастаўкі вакцыны для дзяцей плануецца вакцынаваць насельніцтва ад 12 да 17 гадоў.

1119366245_0_0_960_540_600x0_80_0_0_0aac95528b1f5e281ccbca652b29a857.jpg

Пра гэта ў праграме «Пытанне нумар адзін» на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Аляксандр Тарасенка.
Ён нагадаў, што ў нацыянальны каляндар прышчэпак занесеная вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 дарослых асоб ва ўзросце 18 гадоў і старэй.