У Беларусі плануецца змякчыць адказнасць за злачынствы ў ІКТ-сферы

Следчы Камітэт Беларусі прапануе змякчыць крымінальную адказнасць за злачынствы ў высокатэхналагічнай сферы. Адпаведныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс краіны ўжо знаходзяцца на разглядзе Палаты прадстаўнікоў рэспублікі.

Фота: katolik-gomel.by

Фота: katolik-gomel.by

З ініцыятывай паменшыць ніжнюю і верхнюю планку адказнасці па асобных «высокатэхналагічных» артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь выступіў Следчы Камітэт Рэспублікі. Як распавёў Digital.Report начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сушко, «мы ўжо зрабілі прапанову па змякчэнні пакарання за пэўныя злачынствы».
Канкрэтныя артыкулы КК РБ, па якім прапануецца змякчыць пакаранне, не агучваюцца.
Кіраўнік упраўлення адмовіўся назваць канкрэтныя артыкулы, па якіх плануецца змяніць пакаранне, спаслаўшыся на тое, што ініцыятыва яшчэ не атрымала адабрэнне дэпутатаў. «На жаль, пакуль ініцыятыва не прайшла фармальнага зацвярджэння ў Палаце прадстаўнікоў, я не магу назваць вам канкрэтныя артыкулы Крымінальнага кодэкса, па якіх плануецца змякчыць пакаранне. Магу толькі сказаць, што гаворка ідзе пра высокатэхналагічныя злачынствы. Нядаўнія справы, якія фігуравалі ў прэсе, прадугледжвалі пакаранне ў 10-11 гадоў пазбаўлення волі. Гэта жорсткія тэрміны, якія не заўсёды даюць нават за забойства. Зразумела, што крадзеж — гэта дрэнна, але трэба нейкім чынам паніжаць верхнюю і ніжнюю планку пакарання», — растлумачыў Сушко.
Паводле belaruspartisan.org