У Беларусі могуць увесці крымінальную адказнасць за фейкі ў інтэрнэце

Генеральная пракуратура Беларусі прапаноўвае ўвесці крымінальную адказнасць за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі ў інтэрнэце.

Аляксандр Канюк (twitter.com sputnikbelarus)

Аляксандр Канюк (twitter.com sputnikbelarus)

"Працуем над гэтай тэмай. Не выключана ўвядзенне буйной матэрыяльнай і крымінальнай адказнасці", — заявіў генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк журналістам у сераду ў Мінску, паведамляе interfax.by.
Паводле яго слоў, у Беларусі неабходна стварыць прававое поле адказнасці для выключэння абразаў і фальшывага кантэнту, які "бударажыць грамадскую думку".
Канюк таксама падкрэсліў, што аналагічныя меры прыняты ў шэрагу краін, напрыклад у Нямеччыне, дзе прадугледжаны штрафныя санкцыі да распаўсюджвальнікаў фейкавага кантэнту.

34382060_2053705287996222_1030340453624446976_o_logo_1.jpg


Нагадаем, актывіст ініцыятывы "Дзея" Пётр Маркелаў правёў трое сутак на Акрэсціна з-за фейкавага фота.  1 чэрвеня актывіст быў затрыманы, на яго складзены пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, учыненае паўторна на працягу аднаго). На судзе 4 чэрвеня стала вядома, што акцыі насамрэч не было, а фота, на якім Маркелаў трымае плакат з IP-адрасам сайта Міністэрства ўнутраных спраў, зроблена ў рэдактары.