У Беларусі адкрытае новае радовішча нафты — Вугальска

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт дзяржаўнай кампаніі "Беларуснафта", радовішча знаходзіцца на тэрыторыі Гомельскай вобласці "ў межах прамежкавага блока рэгіянальнага Рэчыцка-Вішанскага разлому Прыпяцкага прагібу", яно атрымала назву Вугальскае.

© EPA/PAUL BUCK

© EPA/PAUL BUCK

Нафта Вугальскага радовішча адносіцца да катэгорыі цяжкадаступных запасаў, бо знаходзіцца на вялікай глыбіні і ў нізкапрапушчальным калектары. Геалагічныя запасы ацэньваюцца ў 1 млн 695 тыс. тон нафты. Больш дакладную ацэнку можна будзе зрабіць пасля бурэння разведачнай свідравіны № 2 "Вугальская" сёлета.
У 2016 годзе "Беларуснафта" вяла здабычу нафты і газу на 60 радовішчах у Беларусі, 13 — у Венесуэле і пяці — у Расіі, паведамляе сайт кампаніі.
Між тым, як паведамляе tut.by, цана на нафту дасягнула максімуму з ліпеня 2015 года.
Кошт ф'ючэрса на нафту маркі Brent з пастаўкай у сакавіку 2017 года ў ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане падняўся на 1,74% і склаў $58,09 за барэль, піша ТАСС.
Адзнаку ў $58 за барэль кошт нафты Brent перавысіла ўпершыню з 15 ліпеня 2015 года.
Як піша РБК, рост сусветных нафтавых катыровак ў першы працоўны для біржаў дзень пасля заканчэння навагодніх святаў паскорыўся на фоне паведамленняў аб пачатку скарачэння аб'ёмаў нафтаздабычы ў рамках падпісаннага ў 2016 года пагаднення АПЕК і краін, якія не ўваходзяць у картэль.
На фоне заявы кіраўніка нацыянальнай нафтавай кампаніі Кувейта Джамаль Джафара, што яна ўжо скараціла аб'ём здабычы на ​​130 тысяч барэляў у суткі, цана барэля Brent на біржы ICE ўпершыню амаль за паўтара гады паднялася вышэй за $58.