Тры гады калоніі за зняты чырвона-зялёны сцяг і вывешаны бел-чырвона-белы
Жыхару Астраўца прысудзілі тры гады калоніі за зняты чырвона-зялёны сцяг і вывешаны бел-чырвона-белы
![Ілюстрацыйнае фота. Акцыя 25 кастрычніка 2020 года Ілюстрацыйнае фота. Акцыя 25 кастрычніка 2020 года](/img/v1/images/vas_vot_marsh_oct25_20201025_018_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя 25 кастрычніка 2020 года
Учора, 13 кастрычніка, адбыўся закрыты судовы працэс па справе Артура Жвірыдоўскага, якога вінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 339 («Хуліганства») і арт. 370 («Знявага дзяржаўных сімвалаў»), паведамляюць праваабаронцы.
Паводле версіі абвінавачання, Жвірыдоўскі ўначы ў чэрвені гэтага года вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной са школ Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры паласы ў бел-чырвона-белым спалучэнні. Акрамя гэтага, зняў чырвона-зялёны сцяг з будынка адной з дзяржаўных устаноў раённага цэнтра.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме — на яго не пусцілі нават маці Артура.