Шматдзетны бацька Мікалай Шэметаў выйшаў на волю з калоніі «Воўчыя норы»
Мікалай Шэметаў 29 ліпеня скончыў адбываць двухгадовы тэрмін у папраўчай калоніі №22 і выйшаў на волю. У Мікалая чацвёра непаўнагадовых дзяцей, адзначаюць праваабаронцы.
32-гадовы Мікалай быў затрыманы 21 снежня 2020 года на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Яго абвінавацілі ў тым, што 27 верасня 2020 года арганізаваў сумесныя дзеянні, якія груба парушалі грамадскі парадак, праз адміністраванне дваровага тэлеграм-чата: размяшчаў інфармацыю і каардынаваў дзеянні па перамяшчэнні калоны, падказваў магчымыя маршруты, паведамляў пра магчымыя месцы знаходжання супрацоўнікаў міліцыі і спецтэхнікі.
16 ліпеня 2021 года суддзя Дзмітрый Карсюк пакараў Шэметава 2 гадамі калоніі. Акрамя гэтага, суд пастанавіў спагнаць з яго кампенсацыю Мінсктрансу: 33 тысячы 771 рубель 63 капейкі.