Святое возера ў Магілёве — зона экалагічнага бедства

У Магілёве Святое возера працягвае зарастаць. Трэці сэзон у ім забаронена купацца. Па берагах самага глыбокага вадаёму Магілёўшчыны ляжаць шкілеты чаек. На ачыстку возера ўлады не маюць грошы.

56032ebb_3a4d_41ac_8b5a_13af5fbdb58e_w610_r0_s.jpg


Улюблёная мясціна адпачынку гараджан выглядае бязлюднай. У спёку ахвотных пазагараць на возеры нешмат. Тыя хто наведваецца, да вады не падыходзяць. Ля берагу, як і летась, на хвалях гойдаецца плёнка з арганічнага рэчыва.

«Мы жывём недалёка, але сёлета выбраліся на возера ўпершыню. Думалі, што сітуацыя на ім змянілася да лепшага. Але як і раней: усё жахліва, — з роспаччу зазначыла адна з першых суразмоўніц. Жанчына прывяла сіна паказаць, як яна выказалася, яшчэ жывых птушак.

a1db012a_6bdd_4dc8_8b98_b4a3cbe82e9b_w987_r1_s.jpg

«Вядома ж, карціна сумная. Улады нічога не робяць, каб уратаваць вадаём. Яго ачысціць можна, але ж незаўважна, каб нешта рабілася ў гэтым напрамку, — з абурэньнем камэнтуе сітуацыю суразмоўніца. — Брудам усё зацягваецца. Птушак здохлых многа. Шкілеты ляжаць і ніхто іх не прыбірае, а гэта ж таксама небяспека. Сін нагледзеўся, і я пашкадавала, што яго прывяла».

На беразе сапраўды нямала птушыных шкілетаў. Некаторыя цельцы працягваюць разлагацца ля самай вады. Тыя небогі, якія патрапілі ў палон топкай багны, вызваліцца з яе не могуць і гінуць.

«Возера гэта настолькі забруджана, што знаходзіцца ля яго, відаць, небяспечна», — заяўляе яшчэ адзін суразмоўца. Па яго словах ён раней часта наведваўся на гэты вадаём, каб адпачыць.

«Возера было цудоўнае, а цяпер яно паволі ператвараецца ў балота. Забруджвалася яно не адзін год. Пакуль быў у возера патэнцыял самаачышчэньне, то яно ратавала само сябе. Цяпер жа сілаў прыроды нестае і яно заплывае брудам», — заключыў суразмоўца.

8cd17c92_6da0_4ed2_acc8_d4f6cb232061_w610_r0_s.jpg

«Адзінае, што я вам магу сказаць, што дзеіць прадпісаньне аб забароне купаньне з 2014 году. Вада не адпавядае стандартам па мікрабіялягічных паказчыках», — паведаміла супрацоўніца санэпідэмстанцыі пра стан Святога возера.

У 2014 годзе заяўлялася: каб возера выратаваць неабходна пачысціць ягонае дно ад арганічных злучэньнеў.

У прыватных гутарках некаторыя спэцыялісты зазначалі, што на дне возера за шмат год пласт арганічных адкладаў назапасіўся да двух мэтраў. Цяпер адбываецца працэс разлажэньне. На просбу вызначыць стан, у якім апынулася возера, суразмоўцы адказалі: адбываецца экалягічнае бедзтва.

Вядома, што ў 2010 годзе быў распрацаваны праект па ачыстцы донных адкладаў. У той час ён каштаваў 30 мільярдаў рублёў. Цяпер жа гэта сума значна вышэйшая.

2d12b558_5451_406e_a5ff_3082a1bd219b_w610_r0_s.jpg

Што сталася прычынай забруджваньне возера, высветліць не ўдалося. Як і летас, спэцыялісты з розных арганізацыяў вінавацілі ў забруджваньні чаек, чалавечую недбайнасць. Але пэўнага адказу гэтак і не далі.

У гарадзкой інспэкцыі аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродздзя запэўнілі, што сітуацыя з Святым возерам не забытая і прапрацоўваюцца захады, каб «вярнуць яго да жыцьця».

«Узятыя аналізы вады і грунтовых адкладаў. Шукаем сродкі для ачысткі возера. Спадзяемся на дапамогу па лініі грамадзкіх арганізацыяў. Грошы патрэбныя вялізныя, але ўсё будзе залежыць ад вынікаў узятых аналізаў», — пракамэнтаваў сітуацыю супрацоўнік інспэкцыі.

b8691445_9802_448f_8f0b_09bf140208c1_w610_r0_s.jpg

У прадпрыемстве «Магілёўзеленбуд», якое займаецца ўпарадкаваньнем возера, на пытаньне пра яго цяперашні стан адказалі каротка: «Бяз зменаў».

Спэцыялісты навукова-даследчага інстытуту комплекснага выкарыстаньне водных рэсурсаў пасля вывучэньне сітуацыі на возеры рэкамэндавалі ліквідаваць востраў, які засяліла калёнія чаек. Птушкі, на думку спэцыялістаў, і разносяць бактэрыі. Была дадзеная рэкамэндацыя пачысціць дно возера ад адкладаў.

Сёлета на адной з нарадаў у гарвыканкаме яго старшыне Ўладзімер Цумараў, прызнаў: на ачыстку возера ў гарадзкім бюджэце грошай няма.

b31c074f_8ee8_4689_a34c_28138ba51d00_w610_r0_s.jpg

Актывісты-эколагі тым часам прычынай забруджваньне возера называюць прыбіральні, прылеглых прыватных сядзібаў пасёлка Грабянёва. На іхную думку, праз грунт гадамі прасочваліся элемэнты азоту і фосфару, якія і прывялі да разрастаньне шкодных мікраарганізмаў. Акрамя таго, заяўляюць эколягі, возера цярпіць ад сцёкаў паверхневых вод.

Жыхары Грабянёва вінавацяць улады, што тыя не парупіліся ў час пра возера. У сваіх довадах людзі не стрымліваліся ў выразах.

«Адзінае такое ў Магілёве возера і, высвятляецца, што яно нікому не патрэбнае. Гэтак дапусціць, каб яно брудам заплыло! А цяпер людзі вінаватыя ўва ўсім? Дык мы вінаватыя і ў тым, што чайкі пачалі дохнуць? Уперад вінавацілі іх, што яны за...лі вадаём. Але птушак тут заўжды было мноства і чыстае возера было. Размоваў шмат пра прычыны, але канкрэтнай ніхто не называе», — казалі журналісту жыхары вуліцы Лізы Чайкінай. Гэтая вуліца ля самага возера.

Святое возера — помнік прыроды. Яно самае глыбокае на Магілёўшчыне. Углыб сягае 19 мэтраў. Упершыню ў гістарычных хроніках згадваецца ў 1643 годзе. Чатыры дзясяткі гадоў таму Святое возера было невялікім. Калі пачалася індустрыялізацыя тутэйшых мясцін з масавым узвядзеньнем жыльля, з вадаёму бралі пясок. Возера значна павялічылася як памерамі, гэтак і глыбінёю. Вадаём замкнёны. З яго не выцякае ніводнай рэчкі.


Паводле svaboda.org