Свяціў ліхтарыкам. 15 сутак за ўдзел у «пратэсным флэшмобе» ў Серабранцы

30-гадовага Анатоля Старасвецкага затрымалі ўвечары 26 сакавіка на вуліцы Пляханава.

photo_2021_03_29_19_53_46.jpg

Паводле пратакола, мужчына «ўзяў удзел у пратэсным флэшмобе»: свяціў ліхтарыкам тэлефона і падтрымліваў пратэсныя выкрыкі з вокнаў.
Сведка-міліцыянт на судзе нават не змог успомніць, што было ў руках у Анатоля, акрамя тэлефона. Хоць, паводле слоў мужчыны, у адной руцэ ён трымаў чамадан з інструментамі, а ў заплечніку — цукеркі і шампанскае.
Суддзя Ленінскага раёна Таццяна Шоцік прызнала вінаватым мужчыну па арт. 24.23 КаАП ва ўдзеле ў флэшмобе і пакарала яго 15-сутачным арыштам.