Студэнта, які падпаліў свае рукі каля ратушы, выклікалі ў РУУС
Сёння студэнта рэжысуры Міхаіла Каўко, які правёў перфоманс з падпальваннем рук каля Мінскай ратушы 25 снежня, выклікаюць у Цэнтральны РУУС сталіцы.
Вось што ён пакінуў на сваёй старонцы ў facebook учора:
"Жарты жартамі, але ў выпадку майго раптоўнага знікнення прашу вінаваціць праваахоўныя органы! Сёння арыентыровачна з 12:00 гадзін мне сталі тэлефанаваць з незнаёмага нумара: 375298613590, ператэлефанаваўшы па якім я паспрабаваў высветліць, ад каго ў мяне прапушчаныя, … мне адказаў мужчына, які пасля майго пытання стаў цікавіцца сярод свайго асяроддзя, хто набіраў па нумары 191 **** і назваў мой тэлефон. Пасля непрацяглай паўзы ён паведаміў мне: "чакайце, з вамі звяжуцца". Прыкладна праз палову гадзіны са мной звязаўся супрацоўнік Цэнтральнага РУУС, які не прадставіўся, а таксама не паведаміў прычыну званка, але запрасіў на размову ў 207 каб., да 14:30. Я сказаў, што паведамлю аб сваім рашэнні пазней і ператэлефаную. Ператэлефанаваўшы прыкладна праз гадзіну я паспрабаваў высветліць асобу, якая мяне выклікае, на што быў атрыманы адказ: "Адкуль я ведаю, што вы той самы Міхаіл, каб называць вам імя нашага супрацоўніка", тады я спытаў, якая падстава для майго выкліку, на што быў атрыманы адказ: "з вамі проста хочуць пагутарыць на конт артыкулаў, якія з'явіліся ў прэсе, і даведацца аб падрабязнасцях". На заўтра мы ўзгаднілі час візіту з адвакатам да 10:00 раніцы, паглядзім, не забяруць ці мяне без апавяшчэнняў і позвы раней прызначанага часу”.
Нагадаем, у пятніцу, 25 снежня, на пляцоўцы ля будынка ратушы, дзе ў гэты час адбываліся калядныя мерапрыемствы, Міхаіл Каўко правёў адзіночны пікет. Ён, апрануўшы пальчаткі з хімічнымі напаўняльнікамі, Паводле яго словаў, як памедамляла Радыё Свабода, мэтаю акцыі было прыцягненне ўвагі да праблем глухіх людзей і людзей з абмежаваным слыхам.
Калі такія грамадзяне трапляюць у надзвычайную сітуацыю, напрыклад, пажар, то яны не могуць самі выклікаць хуткую дапамогу. Арганізацыя «Беларускае
аб’яднанне глухіх» прапанавала адміністрацыі горада стварыць адмысловы кол-цэнтр з сурдапераклалчыкамі.
http://spring96.org/be/news/81752