Старшыню «Саюзу палякаў у Беларусі» будуць судзіць

Стала вядома, што яшчэ адзін прадстаўнік незарэгістраванага ўладамі «Саюзу палякаў у Беларусі» — яго старшыня Мечыслаў Яськевіч неўзабаве будзе выкліканы ў суд на адміністрацыйны працэс. Шчучынская міліцыя пераслала ў Гродна копію пратакола пра нібыта здзейсненае Яськевічам адміністрацыйнае правапарушэнне — правядзенне несанкцыянаванага мітынгу.



jaskevich_mechyslau.jpg

Старшыня незарэгістраванага «Саюзу палякаў у Беларусі» Мечыслаў Яськевіч

12 траўня бягучага году сябры Саюзу палякаў усталявалі ў вёсцы Рачкаўшчына (Шчучынскі раён) крыж у памяць апошняга кіраўніка спалучаных узброеных сілаў Арміі Краёвай Анатоля Радзівоніка, які загінуў у гэтай мясцовасці ў 1949 годзе.

Яшчэ раней стала вядома, што аналагічны пратакол складзены прадстаўнікамі Шчучынскага РАУС на 82-гадовую Вераніку Себасцьяновіч. Калі дакладна ў судах адбудуцца гэтыя адміністрацыйныя працэсы, пакуль невядома.


spring96.org