Старшыня Магілёўскага гарвыканкаму загадаў вязаць венікі

Паводле старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімера Цумарава, на веніках можна зарабіць неблагія грошы.



1565.jpg

На адной з нарадаў у гарвыканкаме кіраўнік гораду дакараў кіраўніцтва мясцовага прадпрыемства «Зелянбуд», што яно, маючы сыравіну для венікаў, не рупіцца іх вязаць.

Паводле Цумарава, магілёўскі «Гарвадаканал» вымушае набываць у прыватнікаў для гарадской лазні венікі па 15 тысяч рублёў за штуку. Цумараў лічыць, што гэтую нішу магло заняць дзяржаўнае прадпрыемства.

«Чаму сёння „Зелянбуд“ не вяжа венікі і не дае іх нашаму прадпрыемству? Вось дзе грошы ляжаць, — даводзіў на нарадзе Цумараў. — Нарэжце галля, прывязіце на сваю базу, навучыце людзей і няхай чалавек, які сядзіць на дзяжурстве, вартаўнік, сядзіць і вяжа венікі. Дадаткова зарабляе грошы».

svaboda.org