Колькі будуць каштаваць салют і канцэрт на 9 траўня ў Мінску?
Салют у Мінску да Дня Перамогі будзе каштаваць 220 тысяч рублёў.
Салют у Мінску на 9 траўня будзе каштаваць 220 тысяч рублёў. Яго дадуць з пяці месцаў. У заданні да дзяржзакупкі ўдакладняецца, што "пераважная колеравая гама — колеры нацыянальнага сцяга Рэспублікі Беларусь".
Яшчэ 220 тысяч рублёў чыноўнікі выдаткоўваюць на канцэрт да Дня Перамогі, паведамляе "Еўр*радыё".