Social Weekends дапаможа ААН гатовіць маладых прадпрымальнікаў
Хочаш змяніць свет вакол сябе і свой родны горад? Цікавішся
сацыяьным прадпрымальніцтвам? Падавай заяўку ў Школу маладога
прадпрымальніка!
Social weekends у рамках садзейнічання мэтам ААН аб устойлівым развіцці запрашfе усіх ахвотных жыхароў Беларусі ад 16 да 24 гадоў для ўдзелу ў адкрытым конкурсе на самыя лепшыя ідэі ў сферу сацыяльнага прадпрымальніцтва, пераможцы якога прымуць удзел у праграме “Школа маладых прадпрымальнікаў”.
Вас навучаць, як ўвасобіць у жыццё твае ідэі! А аўтары лепшых праектаў будуць мець магчымасць атрымаць фінансавую дапамогу для свайго праекту!
Падрабязная інфармацыя пра Школу маладога прадпрымальніка тут.
Паводле adukacyja.info