СК завёў крымінальную справу на ўдзельнікаў плана «Перамога»

СК завёў крымінальную справу па факце стварэння, кіраўніцтва і ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні «Мабілізацыйны план "Перамога"».

1223.png


Стваральнікаў аб'яднання хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзелу ў ім, паведамляе «Наша Ніва».

Пакараць збіраюцца і тых, хто знаходзіўся ў чаце тэлеграм-канала плана.

«У цяперашні час арганізавана правядзенне комплексу следчых дзеянняў, накіраваных на ўсталяванне і прыцягненне да адказнасці ўсіх удзельнікаў экстрэмісцкага фарміравання. Прама зараз следчыя і аператыўнікі працуюць у дадзеным кірунку», — паведамляе СК.