СК пракаментаваў сённяшнія ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў

Следчы камітэт даў каментар адносна сёняшніх вобшукаў па ўсёй краіне. Ператрусы праходзяць ў сяброў БАЖ, супрацоўнікаў «Вясны» і не толькі.

sk.gov.by

sk.gov.by

«Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса Беларусі, — цытуе СК «Еўрарадыё». — У межах папярэдняга расследавання з мэтай устанаўлення абставінаў фінансавання пратэстнай дзейнасці следствам ініцыявана правядзенне ператрусаў у арганізацыях, якія пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя.

Правядзенне працэсуальных дзеянняў даручана супрацоўнікам ГУБАЗіК МУС і санкцыянаванае Генеральнай пракуратурай. Канчатковая прававая ацэнка сітуацыі будзе дадзеная пасля правядзення ўсяго комплексу працэсуальных дзеянняў».