Што такое хрышчэнская вада?

Гэта вада асвечаная і благаславёная Святым Духам. У свята  Вадохрышча (Хрышчэння) вада асвячаецца па адмысловым чыне — вялікім асвячэннем. Чын вялікага асвячэння вады з’яўляецца больш урачыстым ў параўнанні з малым і ўключае ў сябе большую колькасць песнапенняў і чытанняў, — піша krynitsa.info.



113_280x210.jpg

Абавязковай як для вялікага, так і для малога асвячэння з’яўляецца чытанне свяшчэннікам малітвы аб асвячэнні вады і апусканне ў чашу з вадой крыжа.

Хрышчэнская вада — вялікая святыня.

Пры вялікім асвячэнні крыж трохразова апускаецца ў ваду і дапаўняецца благаслаўленнем вады рукой свяшчэнніка. Традыцыя выкарыстання хрышчэнскай вады звязана з біблейскай гісторыяй аб хрышчэнні Хрыста ў водах ракі Іардан.

Для чаго выкарыстоўваюць хрышчэнскую ваду?


Свяшчэннікамі святая вада выкарыстоўваецца ў таінстве хрышчэння, пры асвячэнні храмаў і ўсіх богаслужбовых прадметаў, пры асвячэнні жылых дамоў і бытавых прадметаў, акрапленні вернікаў на хросных хадах і пры здзяйсненні набажэнстваў.


Міранам можна выкарыстоўваць хрышчэнскую ваду для падмацавання душэўных і фізічных сіл — невялікая колькасць вады выпіваецца пасля малітвы нашча, таксама для акрапленне жылля і прадметаў.

Чым хрышчэнская вада адрозніваецца ад багаяўленскай?


У цяперашнім разуменні праваслаўнай царквы Хрышчэнне і Богаяўленне — гэта дзве назвы адной і той жа падзеі, таму гэта дзве назвы адной і той жа вады. Багаяўленская вада і ёсць хрышчэнская. Богаяўленне — з’ява Бога падчас Вадохрышча ў паўнаце Тройцы (Бог-Сын хрысціўся, Бог-Бацька казаў з нябёсаў, Бог-Дух Святы схадзіў у выглядзе голуба).

Калі асвячаюць хрышчэнскую ваду?


Вялікае асвячэнне вады здзяйсняецца ў напярэдадні Хрышчэння (Богаяўлення) 18 студзеня, і ў сам дзень свята — 19 студзеня. Пры гэтым выкарыстоўваецца адзін і той жа чын.

Хрышчэнскую ваду яшчэ называюць «агіясмай», што гэта значыць?


«Агіясма» — азначае «святыня». І стаўленне да агіясмы ў праваслаўных адпаведнае. Яе дазваляецца піць толькі пасля малітвы і нашча.

Што рабіць, калі хрышчэнская вада сапсавалася?


Ні ў якім выпадку яе нельга выліваць ва ўнітаз або ракавіну. Вадою можна паліць хатнія расліны альбо выліць у месца, дзе не ходзяць нагамі.