Сцягі на пралукашэнкаўскім мітынгу ў Мінску: расійскія, «георгіеўскіе», камуністычныя
А таксама дзяржаўныя, але не зусім.

У нядзелю 16 жніўня адбываецца мітынг прыхільнікаў Лукашэнкі ў Мінску на плошчы Незалежнасці. Па сведчаннях карыстальнікаў сацсетак і тэлеграм-каналаў, сімволіка, якая там выкарыстоўваецца, у асноўным чырвона-зялёная. Але адзначаюцца і іншыя сцягі
Некалькі чалавек трымалі дзяржаўны сцяг дагары нагамі. Што гэта — прыкрая памылка ці адмысловая дыверсія — невядома. Побач можна заўважыць расійскі трыкалор.

Камуністычныя сцягі таксама засвяціліся на мітынгу.

Шмат прысутных карыстаюцца чорна-памаранчавымі сцягамі ў колерах георгіеўскай стужкі.
