Санкцыі супраць «гаманцоў Лукашэнкі» і суд над даверлівым магілёўцам: Галоўнае ў Беларусі за тыдзень паводле ВВС
ЗША ўвялі
санкцыі супраць «кашалькоў Лукашэнкі», жыхара Магілёва, які вярнуўся на
радзіму, будуць судзіць другі раз.
Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа прыпыніла сяброўства Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, ЗША ўвялі санкцыі супраць «кашалькоў Лукашэнкі», беларуса, які вярнуўся з Польшчы, будуць судзіць другі раз, Германія выдасць першы «дакумент замежніка» беларусу з пратэрмінаваным пашпартам. Служба ВВС распавядае пра галоўныя падзеі ў Беларусі за тыдзень.
Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (IFRC) прыпыніла сяброўства Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), гаворыцца ў заяве арганізацыі.
Раней Савет кіраўнікоў Міжнароднага Чырвонага Крыжа запатрабаваў ад генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова сысці ў адстаўку, пасля таго, як той адправіўся ў Данбас і трапіў на камеры з нашыўкай Z на рукаве, аднак беларуская арганізацыя адмовілася гэта зрабіць.
Рашэнне аб прыпыненні сяброўства звязана з некалькімі заявамі Шаўцова, уключаючы яго выказванні аб ядзернай зброі, перамяшчэнні [украінскіх] дзяцей у Беларусь, а таксама з яго наведваннем Данецка і Луганска, гаворыцца ў заяве IFRC.
Падчас паездкі ў Данбас Дзмітрый Шаўцоў заявіў у інтэрв'ю Беларускаму дзяржаўнаму тэлеканалу, што прымае актыўны ўдзел у вывазе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь «на аздараўленне».
Фінансаванне Беларускага Чырвонага Крыжа будзе таксама прыпыненае. Пры гэтым БТЧК можа быць адноўлены ў правах, як толькі выканае рашэнне Савета кіраўнікоў, падкрэслілі ў IFRC.
У 2021 годзе апазіцыя абвінаваціла беларускі Чырвоны Крыж у датычнасці да масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні 2020 года. Тады гэтая гуманітарная арганізацыя прыцягнула тысячы людзей для працы ў выбарчых камісіях.
Беларус з пратэрмінаваным пашпартам атрымае праязны дакумент у Германіі
5 верасня ўвайшоў у дзеянне ўказ Аляксандра Лукашэнкі, паводле якога грамадзяне Беларусі больш не змогуць атрымліваць новыя замежныя пашпарты ў дыппрадстаўніцтвах за мяжой
Выданне «Люстэрка» распавядае гісторыю беларуса, які кажа, што атрымае праязны дакумент замежніка ў Германіі замест пратэрмінаванага беларускага пашпарта.
Сёлета Вячаслаў павінен быў атрымаць нямецкі ВНЖ, аднак не змог гэтага зрабіць, бо тэрмін дзеяння ягонага беларускага пашпарта скончыўся, а ў консульства звяртацца ён не стаў праз сваю палітычную пазіцыю, піша «Зеркало».
Вячаслаў звярнуўся ў МУС Баварыі з просьбай выдаць яму праязны дакумент замежніка, але атрымаў адмову.
Першага снежня Вячаслава нечакана папрасілі прыйсці ў аддзел МУС, дзе, з ягоных слоў, беларусу ўручылі заяву на атрыманне «пашпарта замежніка».
«Мужчына кажа, што рашэнне змянілі таму, што нядаўна атрымалі падрабязныя інструкцыі па працы з заявамі на атрыманне нямецкіх дакументаў для беларусаў», — піша «Люстэрка».
5 верасня гэтага года ўступіў у сілу ўказ Аляксандра Лукашэнкі, па якім грамадзяне Беларусі больш не змогуць атрымліваць новыя замежныя пашпарты ў дыппрадстаўніцтвах за мяжой.
Забарона закране сотні тысяч беларусаў, якія жывуць у розных краінах свету, а многія з'ехалі па палітычных матывах.
Беларуская апазіцыя працуе над стварэннем новага дакумента ў розных краінах Захаду, які вырашыць праблему з пратэрмінаваным пашпартам.
Па даных выдання Deuche Welle, у Германіі прасунуліся ў вырашэнні гэтага пытання.
«МУС Германіі вывучыла сітуацыю з пашпартамі беларускіх грамадзян і зрабіла выснову, што мясцовыя органы могуць лічыць немэтазгодным патрабаванне замены беларускага пашпарта, калі можна даказаць факт палітычнага пераследу ў Беларусі», — адказала прэс-служба міністэрства на пытанне DW.
МУС папрасіла адпаведныя органы разглядаць магчымасць выдачы нямецкага праязнога дакумента беларусам, дадалі ў DW.
ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі, у спіс трапілі «кашалькі Лукашэнкі»
Пятага снежня Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі ў дачыненні да 11 кампаній і васьмі беларусаў, каб узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, гаворыцца ў заяве Мінфіна ЗША.
Новыя абмежаванні закрануць у тым ліку ўладальніка тытунёвых кампаній «Карона» і «Тытунь-Інвест» Паўла Тапузідзіса, дырэктара «Тытунь-Інвест» Віктара Пятровіча, а таксама бізнэсоўца Аляксандра Шакуціна, якіх Мінфін называе «кашалькамі Лукашэнкі».
Паводле звестак Мінфіна ЗША, Тапузідзіс і Пятровіч — «найбагацейшыя алігархі Беларусі».
Акрамя таго, новыя абмежаванні закрануць старшыню Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрыя Шаўцова, які браў удзел у вывазе ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Беларусі.
Пад санкцыі таксама патрапілі беларускія прадпрыемствы, у тым ліку канцэрн «Беллеспаперапрам» і Мінскі механічны завод імя Вавілава — кіравальную кампанію холдынгу «БелОМА».
«Сённяшнія дзеянні пацвярджаюць правільнасць нашых намаганняў у прыцягненні Лукашэнкі, ягонай сям'і і рэжыму да адказнасці за іх антыдэмакратычныя дзеянні і парушэнні правоў чалавека як у Беларусі, так і ва ўсім свеце», — заявіў намеснік міністра Мінфіна ў барацьбе з тэрарызмам і фінансавымі расследаваннямі Браян Нэльсан.
На наступны дзень у Дзярждэпартаменце ЗША прайшла сустрэча з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Прэс-сакратар Дзярждэпартамента Мэцью Мілер падкрэсліў, што Злучаныя Штаты не змякчаць санкцыі ў дачыненні да Менска, пакуль беларускія ўлады не вызваляць усіх палітвязняў.
У апошні раз ЗША ўводзілі санкцыі супраць Беларусі ў жніўні гэтага года — тады пад абмежаванні трапілі восем чалавек і пяць арганізацый.
Беларуса, які вярнуўся з Польшчы, будуць судзіць другі раз
Аляксандра Кулікова затрымалі амаль адразу пасля яго вяртання ў Беларусь.
Асуджанага ў Беларусі палітвязня Аляксандра Кулікова зноў будуць судзіць, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Аляксандра Кулікова затрымалі ў чэрвені гэтага года амаль адразу пасля таго, як ён вярнуўся з Польшчы — мужчыну паабяцалі, што ў дачыненні да яго «будзе абраная мера стрымання, якая не прадугледжвае пазбаўленне волі», пішуць праваабаронцы.
Кулікова прысудзілі да трох гадоў калоніі па абвінавачванні ў абразе Аляксандра Лукашэнкі.
На гэтым тыдні ў Магілёўскім абласным судзе пачаўся закрыты працэс яшчэ па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да Аляксандра Кулікова, уключаючы «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання» і «ўдзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні».
Паводле гэтых артыкулаў яму пагражае да 15 гадоў абмежавання волі.
Суд у Брэсце прысудзіў яшчэ аднаго беларуса Ігара Неміровіча, які вярнуўся на радзіму, да года калоніі за фота з «негатыўнай ацэнкай» Аляксандра Лукашэнкі ў сторыс ў Instagram, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле інфармацыі «Вясны», Неміровіча затрымалі ў траўні мінулага года і змясцілі пад хатні арышт, аднак яму ўдалося пакінуць краіну.
Пазней ён вярнуўся ў Беларусь праз зварот «у камісію па вяртанні»: неўзабаве пасля гэтага яго ўзялі пад варту.
На судзе ён прызнаў віну цалкам, дадаўшы, што паддаўся негатыўным эмоцыям ад асвятляных падзей у СМІ, піша «Вясна».
Беларускія ўлады заклікаюць жадаючых вярнуцца на радзіму пасля падзей 2020 года звярнуцца ў «Камісію па вяртанні», створаную на базе Генпракуратуры ў лютым гэтага года.
Па паведамленнях дзяржаўных СМІ, члены камісіі могуць змякчыць або нават завяршыць адміністрацыйны або крымінальны пераслед у адказ на чыстасардэчнае прызнанне аб правапарушэннях з боку актывістаў.
Аднак падобны спосаб вяртання не карыстаецца вялікай папулярнасцю: у ліпені стала вядома, што за пяць месяцаў працы ў Камісію па вяртанні падалі заяўкі толькі 16 чалавек.
Летась Аляксандр Лукашэнка заклікаў беларусаў, якія з'ехалі вярнуцца, «пакаяцца» і «стаць на калені».