«Розныя-роўныя» запрашаюць на моладзевы летнік

Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае маладых людзей прыняць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні Летняга інтэграцыйнага намётавага летніка-семінара «Круглае возера-2019».

vozera.jpg


Удзельнікамі намётавага летніка-семінара «Круглае возера-2019» стануць маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Мэтай лагера з’яўляецца актывізацыя і інтэграцыя моладзі. Падчас лагера моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі прымуць удзел у розных адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела і з карысцю адпачнуць. Цеснае ўзаемадзеянне дапамагае ўдзельнікам лагера разабрацца ў сабе, зразумець іншых, пераканацца, што толькі актыўныя дзеянні кожнага і кожнай з нас могуць зрабіць наша жыццё лепш.
Дзе: бераг ляснога возера каля г. Плешчаніцы (прыкладна 85 км ад Мінска).
Калі: 29 ліпеня – 15 жніўня 2019
Каб стаць валанцёрам Летняга інтэграцыйнага намётавага лагера-семінара «Круглае возера-2019», неабходна:

  •     мець шчырую матывацыю
  •     мець досвед валанцёрскай дзейнасці
  •     быць старэйшым за 18 год
  •     мець добрыя камунікатыўныя здольнасці, дабразычлівасць, гнуткасць, ветлівасць, ураўнаважанасць
  •     адказна і аператыўна працаваць


Валанцёры забяспечваюцца:

  •     бясплатным харчаваннем
  •     магчымасцю бясплатнага ўдзелу ў праграме лагера


Больш інфармацыі пра летнік можна даведацца тут.
На конт валанцёрства пісаць на адрас электроннай пошты: different-equal@mail.ru або ў асабістыя паведамленні.
Паводле adukacyja.info