Разборкі. Працяг
Разборкі ў апазіцыйным лагеры працягваюцца. Услед за калізіямі ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі ды Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) надышла чарга Партыі БНФ.
Разборкі ў апазіцыйным лагеры працягваюцца. Услед за калізіямі ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі ды Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) надышла чарга Партыі
БНФ.
Напрыканцы мінулага тыдня напружанасць у старэйшай і найбольш пазнавальнай палітычнай партыі дасягнула крытычнага стану. 10 лютага была абнародавана заява, у якой 86 сябраў Мінскай гарадской
арганізацыі Партыі БНФ паведамілі пра свой выхад з партыі. Сярод сышоўшых — ветэраны партыі, такія, як Юры Хадыка, Алесь Марачкін, Валянціна Свяцкая, Лявон Баршчэўскі. Некаторыя іншыя
спынілі дзейнасць у Партыі БНФ фактычна. Прыкладам, Віктар Івашкевіч заяву пра выхад не пісаў, але не мае намер перарэгістравацца як сябра партыі.
Паводле слоў Івашкевіча, выхад з партыі абумоўлены некарэктнымі паводзінамі экс-кандыдата ў прэзідэнты ад партыі Рыгора Кастусёва. “Дзеянні Кастусёва падчас выбарчай кампаніі і пасля яе
выклікалі вялікае абурэнне сярод сябраў партыі. Першае: падчас другога тэлевыступу ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Кастусёў парушыў негалосны “пакт аб ненападзе паміж
дэмакратычнымі кандыдатамі ў прэзідэнты, і замест таго, каб крытыкаваць Лукашэнку, пачаў крытыкаваць сваіх калег. Другое: Кастусёў заявіў, што падарыў Мікалаю Лукашэнку буквар з надзеяй, што той,
калі стане прэзідэнтам, будзе добрым кіраўніком. Трэцяе: пасля таго, як былі затрыманыя большасць кандыдатаў у прэзідэнты, Кастусёў даў БТ інтэрв’ю, якое дыскрэдытуе яго калег. І чацвёртае:
ужо пазней Кастусёў заявіў, што Лукашэнка выконвае праграму Партыі БНФ, — сказаў Івашкевіч.
Паводле Івашкевіча, такія паводзіны Кастусёва прывялі “да поўнай дыскрэдытацыі ідэй і каштоўнасцяў Партыі БНФ, з якой шараговыя сябры змірыцца не змаглі. “Мы
проста адчуваем сорам за ўдзел у партыі, ад якой быў вылучаны такі кандыдат у прэзідэнты, — заявіў палітык.
А ўжо 11 лютага “ўшэльцы стварылі аргкамітэт нацыянальна-дэмакратычнай партыі пад рабочай назвай “Беларускі Рух. Галоўнымі прыярытэтамі створанай партыі будуць
барацьба за вызваленне палітычных зняволеных, правядзенне свабодных і справядлівых выбараў без удзелу ў іх Аляксандра Лукашэнкі, максімальна жорсткія санкцыі ў дачыненні да кіруючай эліты
Беларусі.
Ці расколецца БНФ ізноў? Здаецца, што “аксакалы прайгралі “маладым ваўкам, якія прыйшлі да кіраўніцтва партыі. І з пэўнай доляй верагоднасці можна сказаць, што
“аксакалы за што змагаліся, тое і прыдбалі Сітуацыя нагадвае дванаццацігадовы цыкл кітайскага календара. Дванаццаць гадоў таму “маладыя, якія зараз
сталі “аксакаламі, адсунулі ад кіраўніцтва Зянона Пазняка, у выніку чаго атрымалася Партыя БНФ і Кансерватыўна-хрысціянская партыя — БНФ. Мажліва, што зараз БНФаў будзе
ўжо тры.
Аднак кіраўніцтва Партыі БНФ усё ж спрабуе ўтрымаць сваіх старых паплечнікаў каля сябе. 12 лютага Сойм Партыі БНФ прыняў адозву, у якой палічыў “палітычна безадказным рашэнне
некаторых сябраў пра выхад з партыі.
На думку сябраў сойма, гэтае рашэнне “аб’ектыўна садзейнічае аслабленню нацыянальна-дэмакратычных сіл Беларусі. Разам з тым падкрэсліваецца, што большая частка тых, хто
падпісаў заяву аб выхадзе з партыі, у апошнія гады не бралі ўдзелу ў партыйным жыцці. “Яны свядома адмовіліся ад удзелу ва ўсіх партыйных кампаніях, што праводзіліся на працягу апошніх
паўтара гадоў: кампаніі аўтарэферэндуму, выбарчай кампаніі 2010 года, кампаніі па зборы паручыцельстваў у падтрымку палітзняволеных, — гаворыцца ў дакуменце.
Сойм Партыі БНФ падкрэсліў, што пераважная большасць сябраў арганізацыі актыўна працавала на працягу апошніх гадоў. “Гэта азначае, што Партыя БНФ застаецца сілай, адзінства якой грунтуецца
на агульных ідэйных перакананнях, а не на прыхільнасцях да канкрэтных асоб, — зазначаецца ў заяве. Сойм Партыі БНФ таксама раіць падпісантам заявы аб выхадзе з партыі
“вярнуцца ў яе шэрагі і зрабіць свой унёсак у пабудову свабоднай Беларусі.
Ці прыслухаюцца да гэтай заявы “ўшэльцы — невядома. Пакуль такіх сігналаў ад іх не было.
Між тым, здаецца, пачынаецца “дзерыбан беларускай маёмасці. Расійская дзяржаўная карпарацыя “Растэхналогіі накіравала кіраўніцтву Беларусі ліст з прапановай
аб’яднаць найбуйнейшага расійскага вытворцу грузавых аўтамабіляў — ААТ “КАМАЗ — і Мінскі аўтамабільны завод (ААТ “МАЗ) у адну
кампанію. Згодна з прапановай, у выніку КАМАЗ будзе валодаць 100% акцый МАЗа, а ўлады Беларусі будуць мець пакет акцый у КАМАЗе, паведаміў кіраўнік “Растэхналогій Сяргей
Чэмезаў.
Паводле яго слоў, мяркуецца правесці дадатковую эмісію акцый КАМАЗа. Затым улады Беларусі атрымаюць у акцыянерным капітале КАМАЗа пакет акцый у абмен на 100% акцый МАЗа. Чэмезаў дадаў, што наўрад ці
гэта будзе блакуючы пакет. Усё будзе залежаць ад таго, у якую суму будзе ацэнены МАЗ. Расійскі бок пакуль ацэнку не праводзіў.
Такая заява не магла не выклікаць хвалю адпаведнай рэакцыі. Сапраўды, невядома яшчэ, колькі каштуе той жа КАМАЗ, каб за яго аддаваць сто працэнтаў акцый МАЗа.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка адказаў, што ён не супраць стварэння холдынгу МАЗа і КАМАЗа, але пакуль Беларусь плануе аддаць у кіраванне холдынгу 49% акцый ААТ
“МАЗ. А ніякія не 100%. І, можа быць, нават гэтыя акцыі будуць залежаць ад “добрай волі і палітычных адносінаў паміж Беларуссю і Расіяй.
Беларусь просіць крэдыт у Расіі на будаўніцтва АЭС тэрмінам на 25 гадоў, паведаміў той жа Сямашка. Беларусь спадзяецца атрымаць дзяржаўны крэдыт у памеры 9 мільярдаў долараў. Крэдыт разлічаны на
будаўніцтва як самой АЭС, так і інфраструктуры. Сямашка таксама заявіў, што адтэрміноўка плацяжоў па крэдыце будзе дазволеная да моманту ўзвядзення АЭС, гэта значыць да 2016 года. Пагадненне аб
будаўніцтве і крэдытаванні беларускай АЭС можа быць падпісанае 15 сакавіка на пасяджэнні саюзнага ўрада.
А Расія, тым часам, не выконвае свае абавязацельствы па пастаўках нафты ў Беларусь. У студзені Расія паставіла 617 тысяч тон нафты замест запланаваных 1,5 мільёна.
Так што зараз трэба будзе разбірацца і з нашымі апетытамі, і з расійскімі.