Разборкі. Пачатак
Апазіцыя ачуняла ад прэзідэнцкіх выбараў. Прынамсі, пачалося тое, што абяцалі прадстаўнікі і лідары палітычных партый. Пачаліся «разборкі» і чысткі шэрагаў ад
«недабранадзейных элементаў».
У панядзелак Нацыянальны камітэт Аб’яднанай грамадзянскай партыі выказаў вотум недаверу намесніку старшыні АГП Яраславу Раманчуку. Яго далейшы лёс вырашыць з’езд партыі. Праўда,
статус яго ў якасці намесніка зараз вельмі намінальны. З плямай недаверу не вельмі і панамеснічаеш.
Апазіцыя ачуняла ад прэзідэнцкіх выбараў. Прынамсі, пачалося тое, што абяцалі прадстаўнікі і лідары палітычных партый. Пачаліся «разборкі» і чысткі шэрагаў ад
«недабранадзейных элементаў».
У панядзелак Нацыянальны камітэт Аб’яднанай грамадзянскай партыі выказаў вотум недаверу намесніку старшыні АГП Яраславу Раманчуку. Яго далейшы лёс вырашыць з’езд партыі. Праўда,
статус яго ў якасці намесніка зараз вельмі намінальны. З плямай недаверу не вельмі і панамеснічаеш.
У любым выпадку, раней Раманчук заяўляў, што яго партыйная дзейнасць больш не цікавіць. У палітыку ён нагуляўся і зараз мае намер вярнуцца да сваёй эканамічна-даследчыцкай дзейнасці. Дый да
з’езду АГП трэба дажыць.
А вось з міжнародным сакратаром АГП, якім да гэтага пасяджэння з’яўляўся кіраўнік штабу Уладзіміра Някляева Андрэй Дзмітрыеў, усё значна прасцей. Дзмітрыева турнулі з пасады за тое, што ён
падтрымліваў Някляева і не падтрымліваў Раманчука.
Але, думаю, Дзмітрыеў не вельмі засумаваў з нагоды такога рашэння Нацкама. Па-першае, ён застаўся сябрам АГП і пры жаданні зноўку можа дарасці да міжнароднага сакратара партыі. А па-другое, у яго
зараз і без партыі праблемаў хапае: са следчымі, з крымінальнай справай, з аднаўленнем дзейнасці кампаніі «Гавары праўду» і гэтак далей.
Працягвае весяліцца Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). На тыдні з яе шэрагаў зноў быў выключаны былы лідар партыі Анатоль Ляўковіч. У чарговы раз Ляўковіч сваё выключэнне з партыі не
прызнаў, матывуючы тым, што яго выключыла не суполка, а камітэт БСДП (Грамада) Маскоўскага раёна Брэста.
Дарэчы, невядома, «былы» кіраўнік партыі Ляўковіч, ці не. На апошнім з’ездзе партыі, што адбыўся ў кастрычніку 2010 года, ён не вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду
старшыні. Што, дарэчы, не перашкодзіла яму не прызнаць вынікаў з’езда і далей сцвярджаць, што ён застаецца старшынёй партыі.
Пакуль апазіцыянеры сварацца паміж сабой, Аляксандр Лукашэнка ўзяў тайм-аўт. Гэты тыдзень ён са сваім бліжэйшым атачэннем і 6-гадовым сынам Мікалаем бавіць час на расійскім курорце Сочы.
Інтэрнэт-газета sochi-24.ru піша, што кіраўнік Беларусі ўзяў кароткатэрміновы адпачынак, падчас якога праверыць ход рэалізацыі праекта ўзвядзення ў горналыжным цэнтры «Красная
паляна» біятлоннага комплексу, лыжаролернай трасы і гатэлю. Аднак, паводле паведамленняў таго ж выдання, Лукашэнка практычна не спускаецца з гор, таму, чым ён там займаецца, публіка не
ведае.
Затое вядома, чым тут займаюцца ягоныя падначаленыя. Калі б Лукашэнка гэта пабачыў, ён бы задумаўся: а ці не сабатаж гэта?
Яшчэ нядаўна кіраўнік дзяржавы і галоўны банкір побач сядзелі на залатых злітках і разважалі пра тое, наколькі іх будзе больш у 2015 годзе. А на бягучым тыдні Пракаповіч заявіў: «Нацыянальны
банк Беларусі сумняваецца ў магчымасці рэалізацыі закладзенай у праект Нацыянальнай праграмы развіцця экспарту на 2011–2015 гады задачы па выхадзе на станоўчае сальда знешняга гандлю да
канца пяцігодкі». «Сёлета тэмп рост экспарту павінен скласці 115,9%, а імпарту — 115,8%, розніца 0,1%. Экспарт і імпарт растуць аднолькавымі тэмпамі, — падкрэсліў
Пракаповіч, звяртаючыся да кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава. — Дзе гарантыі, што не будзе тое, што і раней? У праграме мінулай пяцігодкі мы планавалі рост тэмпу экспарту над імпартам, а ў
цяперашняй праграме мы гэтага не плануем, пачынаючы з першага года рэалізацыі».
Паводле слоў Мартынава, з ведамствамі і рэгіёнамі ўзгоднены прагнозныя паказчыкі па росце экспарту, закладзеныя ў праграме. Разам з тым «не ўсе пацвердзілі гатоўнасць выйсці на гэтыя
параметры». У прыватнасці, канцэрн «Белбіяфарм» гатовы павялічыць экспарт фармацэўтычнай прадукцыі за пяцігодку ў 2,5 разы, у той час як у праекце праграмы вызначана
павелічэнне ў чатыры разы. «Канцэрн пацвердзіў гатоўнасць забяспечыць выкананне задання пры ўмове гатоўнасці мясцовых органаў улады падключыцца да гэтай працы», — адзначыў
кіраўнік МЗС. Паводле яго слоў, такая ж карціна назіраецца па шэрагу іншых ведамстваў.
9 лютага адчыніўся 18-ты Мінскі кніжны кірмаш. Адкрылі яго міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў і пасол Германіі ў Беларусі
Крыстаф Вайль. Уніклівыя журналісты заўважылі, што пры аглядзе экспазіцый чыноўнікі зайшлі на стэнд выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», дзе, акрамя кніг, былі і гарэлка з
агуркамі. Там Радзькоў з Праляскоўскім і хлопнулі па пяцьдзясят, парушаючы Дэкрэт прэзідэнта №1 пра дысцыпліну і п’янства на працоўным месцы.